?

Log in

Previous 10

Dec. 28th, 2012

Яе ніхто не чакаў, а яна прыйшла.(Ці як беларуская мова жыць пачала)

kEj3sHE9P4k


Беларуская мова, нацыяналізм, патрыятычнасць і іншыя адзнакі якасці ў нашым асяроддзі – гэта ўсё добра, гэта ўсё мае сапраўдную каштоўнасць і сэнс не толькі для мяне, але і для шматлікіх сапраўдных,”змагароў” беларусаў. Горш, прынамсі, гэта яшчэ нікому не рабіла, хіба можа развіць пачуццё адказнасці перад лёсам краіны, нейкае абвостранае пачуццё справядлівасці, што ў выніку можа выцягнуць на “Плошчу” у любых яе варыянтах ці іншае месца, дзе можна атрымаць па галаве ці трапіць за краты. Усё добра, ёсць чым ганарыцца і гэта без цынізму годны ўчынак, які упадабае Чалавеку, Грамадзяніну з вялікай літары. Але гэтая магчымасць разумець і бачыць - робіць з нас ледзь ні самых няшчасных людзей, бо здольнасць спагадаць, несці адказнасць, самы вялікі цяжар з усіх магчымых. І пакуль, на жаль, не кожны можа зразумець, як моцна баліць сэрца за лёс краіны, яе мову і культуру. А сэрца та жывое, сэрца та баліць. І гэты сапраўдны боль выліваецца ў шматлікіх артыкулах нашых публіцыстаў і журналістаў. Тут табе і акупацыя, і занядбанне мовы, і зусім сумная перспектыва яе існавання, і паўсюльісная дыскрымінацыя, і Лукашэнка –вінаваты,такі - сякі нядобры. І так гэтага болю шмат, што ператвараецца яна ў бясконцую плынь ныцця і комплекс ахвяры, які так годна кожны нясе і такое адчуванне, што ахвярай нам быць падабаецца. ..Ах, гэтае знаёмае пачуццё крыўды за сябе і сябе падобных… “О, шкадуйце нас, такіх дыскрымінаваных і прыгнечаных, так нам цяжка і так балюча.”
Стоп, спадарства. Давайце знімем з вачэй гэты блёкат і заслон, і нарэшце паглядзім навокал. Я ўжо як месяц знаходжуся ў дзіўным стане шчасця і моцы… Я пачала бачыць. Я пачала разумець, што надышоў час змен. Сапраўдных змен. Беларуская мова пачала не існаваць, а жыць. Яе ніхто не чакаў, а яна ўзяла і прыйшла да нас. І гэтае з’яўленне адбылося не дзякуючы “палітыкам” ці Захаду-Усходу, а дзякуючы таму, што носьбітамі беларускай мовы сталі не толькі навукоўцы, літаратары, гісторыкі і іншыя “вар’яты” беларушчыны. Носьбітамі стала моладзь, актыўная, перспектыўная, цікавая і дужа цікавая моладзь, якая сваім прыкладам заахвочвае да беларушчыны. Я пачала штодзённа бачыць па 2-3 беларускамоўных чалавека на вуліцах, у кавярнях, у абсалютна розных крамах, і гэта цуд,сапраўдны цуд. Які дае зразумець, што беларуская мова – мова перспектывы, мова якасці, мова, якой можна ганарыцца і якая ні разу не горш за іншыя мовы свету.

Як выглядае свядомая, беларуская моладзь? Гэта сапраўдныя еўрапейцы, якім ўласцівы еўрапейскія каштоўнасці. Яны любяць вандраваць, яны ўвесь час чамусьці вучацца, чытаюць, развіваюцца, цікавяцца мастацтвам, культурай ва ўсіх яе праявах, развіваюць сябе і развіваюць іншых. Яны заўсёды чымсьці займаюцца і рэалізоўваюць сябе. Яны разумныя і таленавітыя. Гэтая моладзь цікавіцца навакольным светам, спасцігае і ўпускае гэты навакольны свет ў сваё жыццё. Гэта вар'яты жыцця. Яны пашыраюць сябе. На гэтую моладзь глядзіш і ганарышся ёй. Я бязмерна ўдзячна лёсу, сваім бацькам, што я трапіла ў гэтае асяроддзе, што я вучуся ў гэтай моладзі, дзе кожны чалавек настаўнік. Я ні ў якім разе не кажу, што такая цудоўная моладзь толькі беларускамоўная, не, гэта не так. Але беларуская мова - гэта сапраўды адзнака якасці. І дзякуй, што іншыя моладзь пачынае разумець, што беларускамоўныя – гэта не “секта”, гэта не абмежаваныя адэпты беларушчыны, якія могуць размаўляць толькі пра нацыяналізм, змагарства і каштоўнасць гісторыі, гэта не выключна БНФ ці настаўнікі, як часта можна пачуць. Беларускамоўныя і тыя, хто імкнецца імі быць – гэта дызайнеры, рэкламшчыкі, журналісты, бізнэсмэны, кантралёры, прадавачкі, лінгвісты, эканамісты, інжынеры,хімікі-ядзернікі, ды й хто заўгодна. Яны жывыя і сапраўдныя, модныя і не вельмі, разумныя і трохі дурнаватыя, цікавыя і не вельмі, яны кахаюць, сварацца, б’юць талеркі і расчароўваюцца, яны граюць у снежкі і спяваюць. Яны нават сэксам на беларускай мове займаюцца -ці гэта не доказ таго, што мова жыве? 

eovbQd4AbGo
Беларуская мова – не ёсць нешта штучнае створанае, што жыве ў штучна створаным свеце. Не, беларуская мова -жы-ва-я. Беларускамоўная моладзь – гэта жыццё ва ўсіх яго праявах і колерах. Яны прыгожыя, бо напоўненыя. Я бачу, як мае сябры ў сац. сетках перыядычна посцяць нешта на беларускай мове, пачынаюць трошкі, але выказвацца на ёй, і я бачу, наколькі яны развіваюцца, наколькі змяняецца ў лепшы бок іх светаўспрыманне і яны самі, я бачу, што яны паважаюць беларускую мову і паважаюць тых людзей, якія на ёй размаўляюць. Хай гэта нейкі маленечкі пост ці тое простае “дзякуй” ці “калі ласка” у краме –гэта ўжо перамога, гэта ўжо нашыя людзі. Яны класныя, яны цікавыя і развітыя. Іх усё больш і больш. Я ўсцешана, я больш не адчуваю пачуцця дыскрымінацыі ці самоты ў сваіх поглядах. Я не ныю, што ўсё ў занядбанні, я проста бачу іншае, і тое, што я бачу, бязмерна прыгожае і мае вялікую перспектыву. І зараз на нас кладзецца вялікая адказнасць быць прыкладам, сучасным, модным прыкладам для іншых, на нас кладзецца адказнасць прыстасаваць мову да жыцця, уцягнуць яе і адаптаваць да сучаснасці.
Так што, хай ныцікі кажць што заўгодна, але беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць, сябры мае. І хай толькі нехта паспрабуе сказаць адваротнае.

Oct. 7th, 2012

"Ныряние запрещено"

 Дзіўная роўнадзь звычайна пануе ў маёй душы. Такі бясконцы стан роўнасці, якая выяўляецца ў абыякавасці да іншых адносін ці пачуццяў да людзей. Я люблю людзей, калі яны не любяць мяне. Я люблю людзей, калі яны адказваюць на мой унутраны штыль не большым вар’іраваннем. Калі яны не хочуць трапляць у маё мора. Яно маё, бясконцае ў сваёй самоце. Але яго клімат не павінен быць зменены. Часам я пускаю туды пэўных рыб, бо я хачу, каб маё мора было нармальным, з рыбкамі і караламі, але яны так хутка паміраюць там, заўсёды і ўсе, бо у маім моры няма кіслароду, што лі....дзіўнае яно, мора гэтае. Пэўна з нейкімі дэфектамі, мертвае мора. Так і ходзіш з вялікім і глыбокім мёртвым морам у сабе. А кожная спроба зарадзіць там жыццё сканчваецца яшчэ адной дохлай рыбай, а ты вымушаны плаваць там і вылавліваць рыб, што ўсплылі брушкам уверх. Для бяспекі лепш забараніць у гэтым моры плаваць. «Ныряние запрещено»

Sep. 17th, 2012

"Крейцерова соната" Талстога заваліла мяне ў накаўт.

Л. М. Толстой. “Крейцерова соната”.
Назва, якая мае такое прыгожае спалучэнне слоў, нібыта кажа пра нешта ўзвышанае і маральна афарбаванае, "наверника романчик": - можаце падумаць, але не спяшайцеся. Адчыніце гэтую кнігу, знайдзіце яе ў інтэрнэце і пачніце чытаць, імгненна адчуеце тую атмасферу псіхалагічнай напружанасці, дзе кожнае слова - слова абурэнне аўтара, нясцерпны крык душы Талстога. Кніга настолькі эмацыйна моцная, што  не адпускае яшчэ доўгі час. А пра што ўвогуле кніга? – Тут і пра эмансіпацыю жанчын, пра мужчын - казлоў, якія безпакарана выкарыстоўваюць жанчын, і  пра пераасэнсаванне норм маралі і святасці шлюбу, успрыманне жанчын мужчынамі і іх бясконцай сувязі, нават водар крыві і забойства прысутнічае на аркушах твору.
Гэтая аповесць напісаная пасля глыбокага крызісу Талстога, яго расчараванні ў значнасьці інтэлігенцыі і перагляду жыццёвых каштоўнасцей.  Аўтар, расчараваны ў  жыцці, людзях і сваім месцы ў свеце, сабраўшы ўсё абурэнне ў кулак, пачынае валіць "правду матку" і пра мужчын, і пра шлюб, і ўвогуле пра  тленнасць нашага жыцця. Ён «обличил» мужчын у распусце, раскрывае тыя працэсы, якія кіруюць імі. Не абмінуў цёмныя бакі мужчынскага ўспрымання жанчын, як сродка для асалоды: “ Нет, сначала рыцари уверяли, что они боготворят женщину( а всё таки смотрят на неё как орудие наслаждения). Теперь уже уверяют, что уважают их. Одни уступают место; другие признают её права на занимание всех должностей; на участие в правлении. Это все делают, а взгляд на неё всё тот же. Она оружие наслаждения. Тело её оружие наслаждения».
Агідна і жорстка. Але Талстой адначасова вінаваціць і жанчын у лёгкадумнасці і веры ў чысціню мужчын. Атрымалі па паслугах усе.
Тут ёсць месца крытыкі грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў, якія накіраваны не на выкараненне распусты, а на  заахвочванне і забеспячэнне яе бяспекі. Закранаецца і запал, як перашкода чалавечага развіцця. Але  асноўнае месца займае асэнсаванне праблем і пачвар за якімі хаваецца “шчасце” шлюбу. Хто ведае, можа пасля чытання вы перадумаеце выходзіць замуж ці жаніцца і адмовіце свайму кавалеру). Можа аповесць абудзіць сярод дзяўчын парасткі фемінізму, а мужчыны вядома ж абурацца на праўду, якую яны так імкнуцца схаваць у сваёй падсвядомасці.
Атмасфера напружанасці, але пры гэтым лёгкая, не падобная на звычайнага Талстога стылістыка і напісанне, імгненна падхапляе і ўносіць у сюжэт аповесці, захапленне якой суправаджала мяне да апошняй літары. Талстой у свой час закрануў тое, пра што людзі нават думаць баяліся, нібыта гэта паганіць святасць сумлення грамадскага меркавання. Час ідзе, а актуальнасць не памяншаецца.
Чытайце. Думайце і разважайце. Ды будзе з вамі сіла розуму.


Aug. 19th, 2012

Белаазерск. У нас тут усё ідзе "На Х*Й!

x_d5621d2a
Белаазерск, горад,які засвяціўся нават у "Нашай Ніве", так ужо дзе красамоўна распісалі яго прыгажосць і развітасць, што стала сапраўды сорамна, пражываю тут столькі год, а гэтага "хараства" асабліва і не заўважала, больш таго, некаторыя моманты проста ўразілі сваёй несапраўднасцю. Ну да ладна, распавядаць я буду не пра гэта, і крытыкаваць аўтара артыкула я зараз ня буду, але хацелася напачатку знайсці яго і даць яму па галаве, за тое, што стварае ружовую карцінку і пыл у вочы пускае. Распавяду лепш зусім пра іншы бок нашай рэальнасці, а менавіта пра моладзь, якая, па ідэі, павінна ўвасабляць у сабе ўсё лепшае і якая, як бы ёсць надзеяй нашай на лепшае жыццё і светлую будучыню.

bd2ddd9d830559728854f9e95c72f946_w700_h525
Вельмі моцна захацелася мне з сяброўкай адчуць, чым жа жыве цяперашняя моладзь і аб чым размовы вядзе, як кажуць “У кого,что боліт, тот пра тое і гаварыт” ,ну й вырашылі мы ўліцца ў моладзевую тусоўку, якая разгортвалася каля нашага Палацу Культуры (фота Нашай Нівы, яшчэ бачна як пацаны на картанах сядзяць ), бо на гадзінніку было 22:00 і ўсе спяшаліся ў гэты самы Палац на дыскатэку. І як акунуліся мы ў гэтую культуру, як далбанула яна па нашых мазгах, дык адразу зразумелі ўвесь смак мясцовага жыцця. Таму адкідвайце патрабаванні да прыгожа выказанага і ўзбагачанага тэксту, тут ня месца інтэлектуальным сказам і кніжным цытатам, а проста падрыхтуйцеся адчуць сапраўдны трэш жыцця белаазёрскіх “тёлак” і “пацанов”.

Звычайна алгарытм падзей суботнім вечарам наступны : Збор у сяброў на хаце. Бухалава-залівалава. Дарога на дыскатэку. Пажадана зняць дзяўчыну і набіць камусьці твар.

Пачалося ўсё з таго, што мы заўважылі хлопчыка, якому не больш за 13 год, я памятаю яго па школе, ён на той далёкі час вучыўся ў класе для дзяцей з пэўнымі адхіленнямі. Ідзе гэты шпэндрык, а побач, нармальныя, рослыя хлопчыкі па год 17. Ідуць задаволеныя, вочы блішчаць, як у тых сакавіцкіх катоў, што пабачылі на гарызонце дзяўчын. Падыходзяць гэтыя львы да ахвяр і пачынаюць вылятаць з іх ротаў смярдзючыя-смярдзючыя жарты, конскі смех і іншыя мярзоты… Нарэшце адзін не вытрымаў (цэнтар гораду,заўважце(!), і дастаў з кішэні гарэлку ў колькасці 2-х бутэлек і жэстачэйшэ пачаў па чарзе з іншымі заліваць іх у горла. Тут у алка-бой далучаюцца дзяўчыны, з той жа спрытнасцю, што і хлопцы заліваюць у сябе пякучы напой і з асалодай запальваюць цыгарэты. Як жа без іх у 16-17 год. Наш 13-гадовы шпэндрык дапальвае цыгарэту і пачынае хутка-хутка збіраць недакуркі, якія ляцяць ва ўсе бакі, бачна, што чалавеку мала яшчэ, не дайшоў да жаданай кандыцыі. Пачуліся першыя хвалі нейкая абурэння: “Э, Косой, что ты делаешь придурок, сколько ты вообще влил в себя сегодня, идиотина мелкая?”- так элегантна пытае адна з прыгажунь. “Пошла на х*й,девка!”- у адказ не менш ветлівы выраз. Дзяўчына негадуе, у бок хлопца ляціць разнастайная лексіка,якую звычайна запікваюць. Касой : ”Ну я могу тебя ещё шалавой назвать”. Адчуйце, які міла:). Дзяўчына б’ецца ў канвульсіях злобы, хлопцы побач іржуць, усім цёпла і пацешна. Прыкмет джэнтэльменаў не было знойдзена.

 Далей пайшлі размовы пра тое,хто колькі выпіў, хто каму разбіў еб*ла і хто з кім муціў ці муціць. Ладна хлопцы, чамусьці я звыклася да таго, што большая частка з іх засталася на мінулай прыступцы развіцця, але больш за ўсё мяне здзівілі барышні, іх хамскія размовы не давалі нашым вушам супакою. А “великий и могучий русский язык” з іх вуснаў быў настолькі моцны, што ад дысанансу нават кветкі побач,напэўна, ванітавалі.
Глядзіш на гэты нацюрморт алеем і дзівішся да чаго ж апускаецца моладзь. Дзяўчыны вядуць сябе бесцырымонней і нахабней за хлопцаў. Розніца паміж імі ці ледзь заўважная, хіба хлопцы абцасы не носяць і не фарбуюцца, ну нашы белаазерскія дакладна). Глядзіш на гэтыя постаці з пустымі і прыгожа залітымі вачыма, на бутэлькі гарэлкі ў іх руках, цыгарэты ў зубах, танны нігілізм і часовую самаўпэўненасць…да горла падступае камяк і так чамусьці сумна і крыўдна становіцца, што хочацца ці ім твар разбіць, ці збегчы дадому і заплакаць. І што можа атрымацца з чалавека, якога цікавіць бухло, сэкс і весялушкі-хахатушкі? Дзе міліцыя, якая павінна кантраляваць распіванне напояў у грамадскіх месцах? Дзе міліцыя нораваў? Гніллю настолькі смярдзіць, што нават сідзячы дома, я чую, як па галоўнай вуліцы падлеткі гарлапаняць песні і пасылаюць усіх “НА ХУЙ”.

Пра якое развіццё краіны мы кажам, пра якую творчасць, стварэнне якаснай літаратуры, музыкі і чагосьці высокага мы адважваемся казаць? Для іх занадта нават таго шлаку, які плавае на паверхні дзяржаўнага тэлебачання і МінКульта. Гэта ж калонія для непаўналетніх, а не Палац Культуры.

Страшна не ад таго, што такія людзі ёсць, бо яны як былі, так і будуць. Пужае тое, што іх становіцца болей і болей, што было непрымальна ў наш час, стала нормай зараз. Болюча глядзець, што моладзь ад "няма чаго рабіць" у маленькіх гарадах, усё больш хворая на ўласную культуру,заняпад каштоўнасцей і страту сябе.... Эпідэмія.

Яшчэ праз некалькі гадзін я чую страшныя крыкі і звон шкла, выбягаю на гаўбец, (мая кватэра знаходзіцца акурат каля Палацу Культуры) і разумею: камусьці разбілі галаву бутэлькай з пад гарэлкі. Усё як прынята. Кожную суботу адно і тое ж. Без выключэнняў. Тут даўно ўсё пастаўлена на рэпіт. Усё як чакалі. “Хлеба и зрелищь”! Моладзь збіраецца вакол хлопцаў, якія ў парыве агрэсіі б’юць адзін аднаго ў твар, знаходзячыся ў стане абсалютнага алкагольнага ап’янення. З кішэнь усе дасталі мабільныя тэлефоны. Будзе што ўзгадаць заўтра. Міліцыя прыязджае толькі праз хвілін 20. Усе задаволеныя, з порцыяй адрэналіну разыходзяцца. Як развіваліся падзеі далей мне ўжо было ўсёроўна.. Вось вам і прыгожыя, чыстыя вуліцы, пафарбаваныя дамы, кветкі пад вокнамі…. Так усё прыгожа звонку, але ж ніхто ў гэтай краіне не дбае аб прыгажосці і чысціні чалавечай душы, аб тым, каб выдраць з карэннямі пустазелле са згубленых душ і пасадзіць там кветкі. Хто вінаваты ў заняпадзе нораваў і ўсюль існым перагноі? У нас, як і ў тых падлеткаў усё ідзе “На Х*Й”.     

Прыязджайце ў Белаазерск)))    

Jul. 6th, 2012

"Следующая остановка-Берёза"

Ненавіджу і адначасова люблю вандроўкі ў агульных вагонах цягніка. З аднаго боку ты трапляеш ў своеасаблівы прататып Афрыкі, хацела напісаць “пекла”, але зразумела, што гэта параўнаньне будзе памылковым і некарэктным і вырашыла ўтрымацца ад ўжываньня такога словазлучэньня. Але ж “Афрыка” тут сапраўдная, пачынаючы ад тэмпературы, якая меньш за 40 не падала, сканчваючы наяўнасьцю "людзей-бедуінаў” і нават “людзей-кракадзілаў”, хапае розных прадстаўнікоў homo sapiens і не зусім sapiens, у некаторых выпадках нават не homo. Зараз мне пашасьціла ехаць з даволі прыемным немцам, я магла памыляцца, бо ён быў падобны на літаратурнага і казачнага нарвежца: высокі, добра складзены, з доўгімі, амаль па пояс сьветлымі валасамі, якія былі прыбраны ў хвост, акуляры, заплечнік і таўсьценная кніга ў руках (яна была на нямецкай мове, таму я і вырашыла,што ён немец), я так зразумела, што там нешта пра Іерусалім напісана, з вялікай колькасьцю імёнаў і назваў гарадоў, сур’ёзная кніга,  але ж нямецкую мову я не ведаю, таму мой інтарэс так і застаўся не здаволеным. Чалавек гэты вельмі адрозьніваўся ад людзей колеру бульбы, з тварамі, і вачыма, у якіх адсутнічае нейкі інтэлект, з чабурэкамі ў руках і адчыненымі ротамі пад час салодкага сну, усё гэта выглядала больш чым міла, "бульбашыкі" выклікаюць у мяне любоў і ўміленьне. Але ж мужчына такі праймаў вагон сваёй энергетыкай, а я сядзела побач задаволеная, і змагалася з сабой, каб пачаць з ім размову, страх мой не даваў мне пачаць, бо як я зразумела, пасьля 2 слоў з ім, мову беларускую ён амаль не разумее. А мая расейская мова гучыць жудасна.

Не пасьпела я сесьці, як ў вагон прыйшоў мужчына сталага ўзросту і пачаў праганяць са свайго месца жанчыну з дачкой, якая ну ніяк не хацела з ёй сядзець на розных месцах, якія былі пазначаны ў квітках. Што ж зрабіць, ну не могуць некаторыя асобы паступіцца прынцыпамі і дазволіць жанчыне быць з маленькай дачкоў разам. Мужчына канешне меў права патрабаваць высвабадзіць сваё месца, але ж акрамя пісаных законаў, ёсьць яшчэ маральна-этычныя нормы, якія ніякімі законамі перакрыць не атрымаецца, але ж што зрабіць, калі папера ў нашай краіне мае больш сілы, чым чалавечыя просьбы. Мой немец аказаўся сьмелым  чалавекам, у якога маральныя нормы мелі месца быць. Ён за жанчыну заступіўся, за што атрымаў лаянкай па галаве. Ну вось куды ж гэтым замежнікам да нашага прафесіяналзму ў сьферы гаў-гаў-гаў. Але немец не разгубіўся і сказаў:”Парадак-Парадак-Парадак, Вам бы да Фюрэра ісьці служыць!”. Мужык, які сеяў ў вагоне няўтульнасьць прыціх і нешта буркнуў кшталту “За такое ў нас пасадзіць могуць”. Да у нас у прынцыпе за ўсё пасадзіць могуць, нават не за такое. Ох, ну дзе ж яшчэ такога наслухаешся, заўсёды мяне цешуць асобы савецкага закалу, гэтакія “камуняшкі” да костак, з серпам і молатам замест мазгоў. Гэта быў сапраўдны “камуняка”, паверце мне, вы бы пачулі яго размову, пабачылі яго паводзіны, я не буду ўскладняць усё апісаньнем асобы, якая гэтага не варта. У выніку валтузьні і перасоўваньня ўсе ўселіся. Усё прыціхла, людзі спалі і елі. У вагоне панавала аморфная цішыня, людзі зьнемагалі ад сьпякоты.

Што датычыцца мяне, то  дзесьці паўгадзіны сядзела і імкнулася прымусіць сябе пачаць размову з немцам, ад гэтага ваганьня я нават іспытвала асалоду, але ж я рызыкнула, спыніла мазахізм хваляваньня і запытала: ”Прабачце, можна запытаць, пра што Ваша кніга?”. Вось тут і панеслася, як высьветлілася гэты немец гісторык, сам ён з Гамбургу, завуць яго Хрысьціан, ў Беларусі ён вывучае месцы ахвяр нямецкіх рэпрэсій пад час другой айчыннай вайны, зараз ён працуе ў Брэсцкай крэпасьці, але ж гэта часовае, бо ён займаецца выкладаньнем нямецкай мовы ў Кіеве. Мне было вельмі цікава паразмаўляць з вельмі адукаваным чалавекам, я пытала пра Беларусь, ён распавядаў як у першы раз яго здзівілі нашы вазы з канямі, драўляныя хаты, бульба кожны  дзень і дрэўнасьць некаторых жыхароў нашых вёсак, акрамя гэтага мы размаўлялі пра сучасную моладзь і адукацыю, пра нацыяналізм і мову. У цікавых размовах мы правялі 3 гадзіны, пакуль правадніца не паставіла кропку словамі “Следующая остановка- Берёза».

Люблю вандраваць цягнікамі, хто ведае, якога спадарожніка табе дашле лёс, галоўнае не баяцца прамовіць першае слова, людзі самотны і кожны чакае, калі сусед трошкі нахіліцца і запытае “А пра што Ваша кніга ?”.

May. 6th, 2012

Свабода слова ў Беларусі. Што гэта такое і з чым яе ядуць?

Свабода слова i свабода інфармацыі з'яўляюцца асноўнымі прынцыпамі дэмакратычнага грамадства. У такім грамадстве кожны грамадзянін павінен мець магчымасць сфарміраваць уласнае меркаванне, што патрабуе свабоднана патоку інфармацыі, якую распаўсюджваюць тэлебачанне, друк, радыё, інтэрнэт і іншыя крыніцы.
Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі - не толькі люстэрка падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Яны ў большай ступені з'яўляюцца сродкамі ўздзеяння на свядомасць людзей.
Свабода слова і інфармацыі, гарантуецца як міжнароднымі прававымі актамі, так і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (арт. 33). Яна амаль ва ўсіх законах, бо кожны дзяржаўны орган прама ці ўскосна працуе з інфармацыяй. І так гэта добра напісана, так папулістычна, што сапраўды пачынаеш верыць у моц напісанага і практычную рэалізацыю гэтага.
Найбольш агульнапрынятае апісанне прынцыпу свабоды слова і інфармацыі мы знаходзім у артыкуле 10 Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека:
Кожны мае права свабодна выказваць сваю думку. Гэтае права прадугледжвае свабоду мець сваю думку, а таксама свабоду атрымліваць i распаўсюджваць інформацыю i iдэi без умяшання з боку органаў дзяржаўнай улады i незалежна ад дзяржаўных межаў
Ледзь не любы ўрад у свеце афіцыйна падтрымлівае гэты прынцып, аднак шмат якія краіны маюць праблемы з яго рэалізацыяй. Штогадовыя справаздачы Еўрапейскага суда правоў чалавека сведчаць пра вялікую колькасць выпадкаў, калі асобы або арганізацыі (у тым ліку медыйныя) сцвярджаюць, што ўлады парушаюць іх права на свабоду выказвання. Нядаўні даклад Freedom House адлюстраваў сапраўдны ўзровень свабоды слова на Беларусі. Як стала вядома, Беларусь у рэйтынгу свабоды СМІ фігуруе сярод краін, дзе стан найгоршы. Рэспубліка Беларусь на 193-м месцы з 197 краінаў і тэрыторый. Гэта праблема не толькі не знікае, але ж і паспяхова “прагрэсуе”.Таму для нас пытанне свабоды слова, як ні для каго іншага актуальнае.
А чым яно актуальна? Напрыклад, мае суседзі ніякай актуальнасці ў гэтым пытанні не знаходзяць. І тут пачынаецца маналог-тлумачэнне.
Ад заўвагі і праблем,звязаных з абмежаваннем і прыгнётам СМІ беларуская ўлада звычайна адмаўляецца, спасылаючыся на агульную колькасць зарэгістраваных у краіне сродкаў массавай інфармацыі і разнастайны матэрыял, які там змяшчаецца. І сцвярджаюць, што толькі каля 20 адсоткаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выданняў з’яўляюцца дзяржаўнымі. Яно магчыма і так, калі не браць пад увагу, што большая частка недзяржаўных часопісаў і газет з’яўляюцца несур’ёзнымі носьбітамі інфармацыі і не нясуць нейкага палітычна-інфармацыйнага афарбоўкі (то бок маюць забаўляльны характар). Акрамя гэтага не варта забываць аб тым, што дзяржаўныя выданні выходзяць значна большымі тыражамі і нясуць значна меншыя выдаткі пры працэсе распаўсюджвання . Пры тым што распаўсюджанне недзяржаўных выданняў па каналах такіх манапалістаў, як “Белсаюздрук” і “Белпошта” абыходзіцца ім на 25% даражэй. І не будзем узгадваць, што згодна з нашай канстытуцыяй, манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі забараняецца. Варта заўважыць, што дзяржаўныя газеты спансуюцца непасрэдна з дзяржаўнага бюджэту ў той час, калі недзяржаўныя могуць ў любы час падвяргацца штрафам і санкцыям. Ператрусы рэдакцый, пераследы незалежных журналістаў сталі шмат у чым нормай. Такія метады абмежавання свабоды слова з’яўляюцца проста беспрэцэдэнтнымі і не дапушчальнымі для краін з дэмакратычнымі каштоўнасцямі.
Атрымліваецца, што для беларускай ўлады СМІ выступае не больш, чым просты бізнэс па гандлю інфармацыяй і яшчэ адзін сродак уплыву на грамадства, так званая “чацвёртая галіна ўлады”. Каштоўнасці свабоды слова і меркавання, якія замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не знаходзяць адлюстравання ў палітыцы афіцыйных беларускіх асоб.
Дзяржава павінна разглядаць сістэму сродкаў масавай інфармацыі як падмурак рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян РБ на свабоду слова і інфармацыі. Але ж замацаваць права атрымання інфармацыі, на доступ да яе, мала. Неабходна стварыць заканадаўчую базу для рэалізацыі гэтага права, даць рэальную магчымасць працаваць гэтым законам. Медыі павінны мець магчымасць працаваць незалежна ад нацыянальнага ўраду, рэгіянальных і мясцовых уладаў.
Можна бесперапынна ціснуць на ўладу, паўсюль сцвярджаць аб адсутнасці свабоды слова, але такім чынам ідзе барацьба толькі з вялікім разгалінаваннем верхняй часткі пустазелля, калі карэнні застаюцца не кранутымі. У Беларусі ўзнікае даволі дзіўная сітуацыя: беларускія журналісты бесперапынна вымушаны змагацца за свабоду слова, але ж у выніку атрымліваецца, што пераважна толькі ім яна і патрэбна, бо людзей, якім неабходна праўдзівая і якасная інфармацыя ў Беларусі не так шмат. Бачанне рэальнай карціны беларусам шмат у якіх выпадках не патрэбна. Іх задавальняе тое, у якіх фарбах падаецца інфармацыя ў дзяржаўных выданнях і здымаць ружовыя акуляры грамадзяне пакуль не гатовы.
Я не буду казаць, што беларусы зараз не могуць карыстацца і атрымліваць інфармацыю аб рэальным стане і падзеях ў дзяржаве. Інтэрнэт дае магчымасць доступу да любых сайтаў. Усе маюць аднолькавае права на пошук і атрыманне неабходнай інфармацыі, праўда актуалізацыя і ужыванне гэтага права не заўсёды знаходзіць сваіх карыстальнікаў і спажыўцоў.
Падымаць праблему свабоды слова ў Беларусі безумоўна варта. Але ж перад усім кожнаму беларусу варта напачатку сфарміраваць сябе, як дэмакратычную асобу, усвядоміць нарэшце, што такое гэтая свабода слова і з чым яе ядуць. Зразумець гэтую чужую шмат у чым каштоўнасць, бо пануе яшчэ ў беларусаў звычка з савецкіх часоў ва ўсім верыць уладзе. Не таму што яна мае рацыю, а толькі таму, што яна ўлада. Больш за 70 гадоў існавання савецкай улады, і каля 20 гадоў існавання таго рэжыму ўлады, які мы маем сёння ў РБ, у людзей не нарадзілася крытычнасць да інфармацыі, якая падаецца ім праз рознага кшталту СМІ (як правіла – дзяржаўныя). Усе калонкі, перадачы большасцю людзей успрымаюцца, як праўда. Верагодна, што пасля лета 2011 года, (калі эканоміка Беларусі паўстала перад людзьмі такой, якой яна сапраўды з’яўляецца на сённяшні дзень) сітуацыя, па маім назіранням, пачала зрушвацца. Але гэта не азначае, што кардынальна мяняцца.
І пакуль гэтая звычка існуе, пакуль мы не зразумеем, як карыстацца дадзенай Богам свабодай слова - ніколі яна не набудзе ў нашай свядомасці стан нейкай каштоўнасці. А ці можа існаваць дэмакратычнае грамадства і краіна без дэмакратычных каштоўнасцяў? -Рытарычнае пытанне…




Apr. 20th, 2012

Ілюзія інтэрнэт-значнасьці

І вось сканчваецца ілюзія патрэбнасьці і ўласнай значнасьці. Ты нарэшце разумееш,што у сапраўдным жыцьці ты патрэбен не больш чым толькі сям’е і двум,тром блізкім сябрам, і гэта варта лічыць за шчасьце. Усё ж астатняе- пустое. Пазачарговая ілюзія, якую ты так старанна ствараеш у інтэрнэце. Зараз, як ніколі яскрава разумееш наркатычнае дзеянне інтэрнэту, калі ўжываеш яго- твой сусьвет поўны фарбаў, жыцьця і выдуманых людзей, і ні ў якім разе ты не хочаш прамяняць пачуцьцё неабходнасьці і значнасьці на самоту і роспач. Па-за інтэрнэтам у нас іншае жыцьцё, жыцьцё сапраўднае, афарбаванае ў непадробную і штодзённую самоту, дзе зноў патрэбна вучыцца шукаць цікавае ў сабе, каб нейкім чынам бавіць час…і так не хочацца разумець зноў і зноў сваю адсутнасьць і малазначнасьць . Але ж ёсьць выратаванне ,адзіная гавань, якая заўсёды адчынена для цябе-гэта твой дом, гэта твае бацькі. І толькі яны кожны дзень будуць нагадваць табе,што ты не адзін, што ты пакуль ёсьць. Усё астатяе- пустое. Усё астатняе- часова. Усё астатняе- не існуе.
Зараз ёсьць толькі дождж.А заўтра магчыма будзе сонца.


Mar. 31st, 2012

Хопіць быць тутэйшымі!

Я ні раз задумвалася і пытала сябе, чаму беларусы так імкнуцца "быць як усе", "не вылузвацца", растварыцца ў шэрасьці?.... А аказалася ўсё даволі проста. Пасьля чытаньня кнігі Алеся Анціпенкі "Быць (ПРЫ)сутным", у маёй галаве пачалі нараджацца пытаньні на адказы, якія я шукала досыць даўно. І так: У дыскурсе усёй нашай балючай гісторыі беларусы заўсёды знаходзіліся ў стане "выжіть любой ценой". Таму атаесамляць сябе ці з палякамі, ці з расейцамі было вельмі небяспечна, ды й якое-ніякое разуменьне, што "мы іншыя" у нас прысутнічала.
На Беларусь бесперапынна прыходзілі то захопнікі,то калянізатары і калі пыталі ў мясцовага чалавека : а ты хто? То беларусы без ваганьня адказвалі: Я- ТУТЭЙШЫ. Анціпенка тлумачыць гэта так : "Тым самым ён (Беларус) кажа: я - частка гэтага ляндшафту, я накшталт прыроднай зьявы: проста расту тут, як трава, альбо ляжу тут, як камень. І што вы ад мяне хочаце? Я не маю аніякай ідэнтычнасьці. МЯНЕ НЯМА" Быць у ХІХ стагодзьдзі тутэйшым азначала для Беларуса захаваць сябе ў фізічным сэнсе, і ў сэнсе працягу этнічнага жыцьця. "
Атрымліваецца,што "Тутэйшасьць", адсюль я магу вывесьці пэўную памяркоўнасьць і страх, які ўжо ёсьць ладам жыцьця Беларуса,- усё гэта наша кроўнае, нават генетычнае. Гэта шмат у чым тлумачыць нашу "ніякавасьць". Быць "тутэйшым" і быць "беларусам" -гэта розныя станы. Тутэйшасьць- адзнака адсутнасьці, зруйнавайнасьць самаідэнтыфікацыі. А я БЕЛАРУС!
.... Разглядзім гэта на прыкладзе Беларускай мовы. Шэраговыя беларусы лічаць так :Нам больш бяспечна не карыстацца ёй пры сучасным рэжыме, гэта стварае вялікую колькасьць праблем. Як пісаў Валянцін Акудовіч: беларуская мова- знак бяды для беларуса". У некаторым сэнсе так і ёсьць...Дык і навошта нам самім, кажучы на моладзевым слэнге "нарывацца"? Нашмат прасьцей быць як усе, існаваць у лепшых для сябе ўмовах. Быць проста "тутэйшым", хопіць і інстынкту тэрыторыі, каб звацца беларусамі! А ці не так у нас?
Размаўляць на беларускай мове - гэта азначае кідаць выклік уладзе, грамадству, нават сябе. Кінуць выклік- выявіць свабоду. Як бачыце, усё узаемазвязана : МОВА->ВЫКЛІК->СВАБОДА. У нас жа, з-за сваёй тутэйшасьці(ужо даўно трансфармаванай), гэтай навязанай памяркоўнасьці, не можа правільна працаваць гэты алгарытм. Што казаць, не працуюць усе яго складнікі. Не маем СВАБОДЫ-> не кідаем ВЫКЛІК-> не размаўляем на РОДНАЙ МОВЕ і наадварот. Здаецца ўсе знаходзіцца нават не ў стане стагнацыі, а ўжо мэтанакіраванай і пасьпяховай рэгрэссіі.
А так лёгка зьмяніць гэта ўсё, зняць з сябе кайданы і цэтлікі і пачаць разьвіцьцё ў іншым кірунку! Адрадзіць бы хоць адзін са складнікаў алгарытму "НАЦЫІ", а ён у сваю чаргу запусьціць увесь працэс знішчэньня хворай "Тутэйшасьці" і набыцьця здаровай нацыянальнай ідэнтычнасьці + свабоды.
Любая свабода - гэта падрыхтаванасьць прыняць выклік....

эх....


Mar. 17th, 2012

Уладзіслаў Кавалёў-ахвяра крывавай улады

        Такое адчуваньне, што Бог забыўся аб нашай Краіне. Ён не бача таго,як зьнішчаюць яе, яе мову, дадзеную Ім, яе людзей.Бог,чаму ты не чуеш нашыя малітвы?????        

16.03.2012-адбылося ўзаконенае забойства, Уладзіслаў Кавалёй быў забіт дзяржаўнай машынай кату.Ажыцявілі прысуд: смяротнае пакараньне за саўдзел ў тэрарызме.






Няма апраўданьня гэтаму. Забіваць,усё адно што  прыпадабняцца забойцам.Я ўпэўніна як ніколі,што ён не вінаваты,звычайна ажыцяўленьне смяротнага  пакараньня  расьцягваецца на месяцы, а то і больш. Зараз жа усё было па звычайнаму прынцыпу д’ябла,які  столькі год знаходзіцца пры ўладзе “няма чалавека-няма праблемы”. Працэс па гэтай крымінальнай справе быў цыркам, без якасных доказаў,без якаснага разгляду сведчаньняў,аргументаў,доказаў,усе гэта бачылі і мала хто верыў ў віну гэтых маладых хлопцаў,якія сталі ахвярай палітыкі,гульні пачвар.Проста справа пачала распадацца,незадавальненьне ўзрастаць і таму няма нічога лепшага,чым пазбавіцца сведак. Памятайце, тут вінаваты ўсе мы, гэта не датычыцца нас часова, пакуль нашыя родныя,самі мы не трапляем ў крывавыя лапы палітыкі.Гэта растрэл усіх нас,гэта траур для кожнага з нас. Гэтае клеймо абыякавасьці застанецца на нас. Мы ўсе маўчым, цешымся вясне, а побач ставяць крыжы,забіваюць і катуюць нашых людзей.

(no subject)

***

Зайдзі да мяне на пару хвілін,

Магчыма табе спадабаецца і ты вырашыш застацца

З маёй пані апатыяй і яе палюбоўніцай барышняй аморфнасьцю.

Яны жанчыны палюбоўніцы, усё лепшае жаночага роду.

Прабач за мой верхал,вясна яшчэ не пасьпела навесьці парадак.

Сядай,адпачні,выпей гарбаты  з рамонкам,супакойся…

Мой дом знаходзіцца на вадзе,яна нясе  ўміратварэньне,

Нават муха,якая села на тваё вока не прымусіць сысьці цябе з майго дому.

Тут усё па фэн шую,нават пустэча і цішыня.

Толькі ты не адпавядаеш гэтаму парадку,

Стук твайго сэрца парушае супакой маёй свабоды.

Previous 10